Камітэт ПАРЕ па міграцыі ўзначаліць украінец, які выступае па беларускім пытанні

Аляксей Ганчарэнка 

Аляксей Ганчарэнка  / @oleksiihoncharenko

Камітэт ПАРЕ па міграцыі і бежанцах узначаліць дэпутат "Вярхоўнай рады" Украіны Аляксей Ганчарэнка. "Рашэнне ўжо прынятае. На студзеньскай сэсіі ПАРЕ буду фармальна зацверджаны",напісаў Ганчарэнка ў тэлеграм. Ён адзначыў, што ўкраінец стане прэзідэнтам міграцыйнага камітэта ўпершыню ў гісторыі ПАРЕ.

"Гэта вельмі важна. Асабліва калі мільёны ўкраінцаў жывуць у Еўропе", — адзначыў ён. Нагадаем, са студзеня 2022 года Аляксей Ганчарэнка з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам гэтага камітэта.

Менавіта Ганчарэнка быў ініцыятарам прызнання Аляксандра Лукашэнкі датычным да выкрадання ўкраінскіх дзяцей. "Я падаў праўку, што не толькі Пуцін павінен быць прыцягнуты да адказнасці... Але і... Лукашэнка", — казаў ён. ПАРЕ падтрымала тады ягоную прапанову. А раней ён прапаноўваў Вярхоўнай Радзе прызнаць Беларусь тэрыторыяй, часова акупаванай Расіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі