Зяленскі ў звароце да кіраўніцтва Польшчы згадаў беларусаў

Зяленскі ў звароце да кіраўніцтва Польшчы згадаў беларусаў

Уладзімір Зяленскі ў звароце да кіраўніцтва Польшчы згадаў беларусаў. Ён гаварыў пра сяброўства Украіны і Польшчы, пра тое, што паміж гэтымі народамі "больш няма межаў", што сфармаваны "вельмі моцны саюз, хаця і нефармальны".

"Паміж нашымі народамі пануе мір, — гаварыў Зяленскі. — Мір паміж роднымі, мір паміж братамі. І зараз я вельмі хачу, каб гэтыя словы пачулі нашы агульныя суседзі — беларусы. Мір паміж роднымі, мір паміж суседзямі, мір паміж братамі. Мы павінны прыйсці да гэтага і з імі. І прыйдзем абавязкова".

"Калі Бог дасць і мы пераможам у гэтай вайне, мы раздзелім перамогу з нашыми братамі і сёстрамі", — заявіў украінскі прэзідэнт.

А пакуль, як вядома, Беларусь у свеце разглядаюць як саюзніка Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны. Праўда, ужо не ўсё так адназначна. Ва Украіне фармуецца з добраахвотнікаў беларускі батальён імя Кастуся Каліноўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі