Зяленскі ўвёў санкцыі супраць жонкі Лукашэнкі

Галіна Лукашэнка / ria.ru
Галіна Лукашэнка / ria.ru

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў у дзеянне рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны аб санкцыях супраць расійскіх алігархаў, кампаній і прадпрыемстваў. Указы ўжо апублікаваныя. У "чорным спісе" тысячы прозвішчаў. Пад 80-м нумарам Галіна Лукашэнка.

Атрымліваецца, што Зяленскі ўвёў санкцыі супраць жонкі Аляксандра Лукашэнкі. Галіна Лукашэнка — непублічны чалавек, не займаецца палітыкай і бізнесам. Санкцыі супраць яе будуць дзейнічаць 10 гадоў (у 2032-м ёй можа споўніцца 77). Лукашэнкі афіцыйна не ў разводзе, але вельмі даўно не жывуць разам — з 1990-х. Вясной 2022-га Галіна Лукашэнка трапіла пад санкцыі ЗША, а таксама Аўстраліі.

Самога Лукашэнкі ў новым санкцыйным спісе Украіны няма.

Пад санкцыі таксама трапілі некалькі дзясяткаў прадпрыемстваў РБ і такія дзеячы, як Аляксандр Вальфовіч, Наталля Качанава, Іван Кубракоў, Аляксей Алексін.

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць жонкі Лукашэнкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі