Зяленскі ўзнагародзіў чатырох каліноўцаў ордэнам "За мужнасць" 3-й ступені
Каліноўцы атрымалі ордэны ад Зяленскага / прэс-служба палка Каліноўскага
7 верасня, у Дзень ваеннай разведкі Украіны, чатыры ваяры палка Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды з рук Уладзіміра Зяленскага, паведамляе прэс-служба палка.
Каліноўцы былі ўзнагароджаныя ордэнам "За мужнасць" 3-й ступені.
У сваёй прамове прэзідэнт Украіны падкрэсліў: "Украіна ганарыцца кожным салдатам ГУР, усімі героямі нашай разведкі! Мы ганарымся кожнай вашай аперацыяй, вашым гераізмам і талентам наносіць ворагу менавіта такія ўдары, якія сапраўды яго аслабляюць. Большая частка вашай баявой і разведвальнай працы зараз не можа абмяркоўвацца адкрыта. Але ведайце: я дзякую вам за кожны элемент гэтай вашай працы!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.