Зяленскі: я не лічу, што Беларусь — гэта Расія
Уладзімір Зяленскі / афіцыйны тэлеграм-канал прэзідэнта Украіны
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўсведамляе, што большасць беларусаў выступаюць супраць вайны. Гэта вынікае з яго інтэрв'ю італьянскім СМІ, якое цытуюць украінскія медыя.
"Я не лічу, што Беларусь – гэта Расія. Расія робіць усе, каб зрабіць з Беларусі Расію. Нават не так… каб зрабіць часткай Расіі, каб там усім кіраваць", — кажа Зяленскі.
Аднак негледзячы на гэта ён упэўнены, што "больш за 70% насельніцтвы Беларусі" падтрымваюць Украіну.
"Гэта кажа пра тое, што, нягледзячы на інфармацыйную палітыку, нягледзячы на якія-небудзь наратывы, беларусы змагаюцца. Калі табе па тэлебачанні, у інтэрнэце, у газетах кажуць, што Расія – твой брат, а Украіна – вораг, складана жыць у гэтым наратыве. Але яны змагаюцца, і я лічу, што грамадства Беларусі застаецца незалежным", — кажа Зяленскі.
Зяленскі пагутарыў з італьянскімі журналістамі 13 траўня ў час свайго візіту ў Італію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.