Зяленскі заявіў, што зацверджаныя тэрміны пачатку руху ўкраінскіх войскаў

Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua
Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua

Ва Украіне зацвердзілі тэрміны руху войскаў. Пра гэта прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі заявіў у сваім вечаровым звароце 29 траўня.

Па словах Зяленскага, на чарговым пасяджэнні стаўкі галоўнакамандуючага абмяркоўваліся пытанні камплектавання новых брыгад, забеспячэнне лагістыкі, новыя кантракты на пастаўку дадатковых ракет, сродкаў СПА.

Зяленскі заявіў, што падчас пасяджэння 29 траўня былі прынятыя рашэнні па тэрмінах руху:

"Не толькі забеспячэнне боепрыпасамі, не толькі падрыхтоўка новых брыгад, не толькі наша тактыка. Але і тэрміны. Гэта тое, што максімальна важна. Тэрміны наконт таго, як мы будзем рухацца. Будзем. Рашэнні прынятыя. Я дзякую кожнаму салдату і сяржанту, афіцэру і генералу, кожнай брыгадзе, якія падрыхтаваліся".

Прадстаўнікі Украіны ўжо анансавалі контрнаступ, але не называлі ягоныя тэрміны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі