Зяленскі зноў прыехаў на фронт
Уладзімір Зяленскі і ўкраінскія вайскоўцы / t.me/V_Zelenskiy_official/
Уладзімір Зяленскі зноў прыехаў на фронт (на лінію абароны Вуглядар — Мар'інка). 23 траўня прэзідэнт Украіны павіншаваў вайскоўцаў з Днём марской пяхоты ВМС Узброеных сіл Украіны. "Слава кожнаму і кожнай, хто абараняе Украіну", — піша Зяленскі ў Telegram.
Уладзімір Зяленскі наведаў фронт пасля вяртання з саміта G7 у Японіі. Яго суправаджаў кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак. Па-ранейшаму чакаецца ўкраінскі контрнаступ, але тэрміны яго пачатку, відаць, з вясны перанесены на лета. Кіеў спадзяецца атрымаць у бліжэйшы час неабходную для контрнаступу зброю, вайсковую тэхніку і боепрыпасы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.