Зяленскі звольніў украінскага пасла, які назваў яго словы "нездаровым сарказмам"

Вадзім Прыстайка і Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua
Вадзім Прыстайка і Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў пасла ў Вялікабрытаніі, які назваў яго словы "нездаровым сарказмам". Вадзім Прыстайка працаваў на гэтай пасадзе з ліпеня 2020 года. Раней ён быў міністрам замежных спраў і віцэ-прэм'ерам па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі.

Як піша hromadske.ua, прычыны звальнення пасла афіцыйна не называюцца. Але на мінулым тыдні СМІ звярнулі ўвагу на выказванне Вадзіма Прыстайкі. Зяленскі якраз пракаментаваў словы міністра абароны Вялікабрытаніі Бэна Уолеса, што "Украіне часам трэба больш актыўна выказваць падзяку за дапамогу Захаду". Прэзідэнт Украіны сказаў, што гатовы дзякаваць за ваенную дапамогу кожны ранак: "Я проста не ведаю, як мы яшчэ павінны дзякаваць. Можам з раніцы прачынацца і дзякаваць міністру. Хай ён напіша мне, як трэба дзякаваць, і я так і падзякую".

"Я не думаю, што гэты сарказм здаровы, — гаварыў у эфіры Sky News пра словы ўкраінскага прэзідэнта Прыстайка. — Мы не павінны паказваць расіянам, што паміж намі нешта адбываецца. Яны павінны ведаць, што мы працуем разам. Калі што-небудзь здарыцца, Бэн [Уолес] можа мне патэлефанаваць і сказаць усё, што хоча".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі