З'явілася расследаванне пра мільярды долараў Нурсултана Назарбаева

З'явілася расследаванне пра мільярды долараў Нурсултана Назарбаева

З'явілася сумеснае расследаванне OCCRP, Kloop (Кыргызстан) і Vласть (Казахстан) пра мільярды долараў Нурсултана Назарбаева. Экс-прэзідэнт Казахстана распараджаецца імі праз сетку фондаў (іх заяўленая мэта — дапамагаць народу), якія даюць справаздачу толькі яму, як заснавальніку. Фармальна ж гэтыя багацці яму не належаць.

Сярод маёмасці Назарбаева — банкі, тэлеканалы, элітныя гатэлі, прадпрыемствы, гандлёвыя цэнтры, склады, самалёт, які каштуе 100 мільёнаў долараў. Агулам — каля 8 млрд долараў.

Нурсултан Назарбаеў кіраваў Казахстанам тры дзесяцігоддзі. У 2019-м ён стаў "лідарам нацыі", захаваў у сваіх руках уладу, а прэзідэнтам быў лаяльны Касым-Жамарт Такаеў. Усё змянілася ў студзені 2022-га падчас палітычнага крызісу. Мяркуецца, што Такаеў у зручны момант адсунуў ад улады "клан Назарбаева". Сам экс-прэзідэнт з'явіўся з відэазваротам толькі 18 студзеня, сказаў, што канфлікту ва ўладзе Казахстана няма, а ён цяпер пенсіянер. Высвятляецца, што пенсіянер з мільярдамі.

Парламент Казахстана прагаласаваў за пазбаўленне Назарбаева пажыццёвых пасад у Радзе бяспекі і Асамблеі народа Казахстана. Былі прыняты адпаведныя папраўкі да канстытуцыйных законаў. Згаданыя пасады цяпер займае дзейны прэзідэнт — Касым-Жамарт Такаеў.

З'явілася расследаванне пра мільярды долараў Нурсултана Назарбаева
vlast.kz

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі