Выбух, у якім пацярпеў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, трапіў на відэа

Выбух, у якім пацярпеў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, трапіў на відэа

Украінскі тэлеканал "Эспресо" побач з офісам якога ў Кіеве ўвечары 25 кастрычніка адбыўся выбух, выклаў відэа з камераў назірання. На ім бачна, як народны дэпутат Украіны Ігар Масійчук разам са сваім ахоўнікам і паліттэхнолагам Віталём Балам выходзіць з будынку. Перад імі праходзіць невядомы мужчына. У гэты момант выбухае скутар, прыпаркаваны побач з ганкам тэлеканала.

 

У выніку выбуху тры чалавекі пацярпелі і двое загінулі. Сярод пацярпелых і народны дэпутат. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане, паведамляе 112.ua. У Масійчука пашкоджаныя канечнасці і ўнутраныя органы. Віталя Балу ўжо паспелі праапераваць.

Сярод загінулых — ахоўнік дэпутата і выпадковы мінак.

Па факце выбуху распачатая крымінальная справа па арт. 258 Крымінальнага кодэкса Украіны — "Тэрарыстычны акт". У СБУ заявілі, што выбух у Саломенскім раёне Кіева адбыўся ў выніку спрацоўвання самаробнай выбухоўкі, закладзенай у мапед.

Праваахоўнікі зараз разглядаюць некалькі версій выбуху, сярод якіх — замах на Масійчука, арганізаваны спецслужбамі Расіі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі