З'явіліся фатаграфіі Тома Круза ў "Місія немагчымая 4"

У інтэрнэце з'явіліся першыя фатаграфіі са здымачнай пляцоўкі фільма "Місія немагчымая 4".  Паглядзець іх можна тут. Зараз здымкі фільма праходзяць у Празе. Галоўную ролю ў карціне, як і ва ўсіх папярэдніх частках, выконвае Том Круз. На здымках ён паўстае ў форме расійскага вайскоўца з накладнымі вусамі.

Разам з Крузам у фільме здымаюцца Вінг Рэймз, Джэрэмі Рэнэр, Сайман Пег і Ўладзімір Машкоў. Галоўнага антаганіста выканае Мікаэл Нюквіст, вядомы па галоўнай ролі ў шведскай экранізацыі дэтэктыўнай трылогіі Стыга Ларсана "Міленіум".

Нагадаем, што рэжысёрам фільма "Місія немагчымая 4" з'яўляецца Брэд Бэрд, які раней працаваў над мультфільмамі "Рататуй" і "Суперсямейка". Пасля Прагі здымачная група будзе працаваць у Ванкуверы і Дубаі.

Фільм павінен выйсці ў пракат у снежні 2011 года.

Фота: www.accidentalsexiness.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі