14:29 Нас зальюць танным расійскім півам

Беларускія півавары чакаюць наплыву таннага хмельнага напоя з Расіі.

З 1 сакавіка наша краіна адмяніла ўсе абмежаванні на ўвоз піва, зваранага ў Расіі. На працягу трох гадоў ад такога піва на мяжы патрабавалася мноства суправаджальных дакументаў, яно па доўгу прастойвала на складах часовага захоўвання і маркіравалася.


Пасля таго, як усе абмежаванні знялі, беларускія півавары агучылі свой занепакой. Паводле прагнозаў, ім давядзецца канкураваць з расійскім півам у танным сегменце, дзе нашы бровары апынуцца ў няроўных умовах з-за больш высокіх коштаў на энергарэсурсы, рознага ўзроўня тэхналогій і якасці сыравіны.


Між тым, летась беларусы выпілі каля 5,5 мільёнаў дэкалітраў замежнага піва, прыкладна 11 бутэлек на кожнага чалавека, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі