15:51 Суд па іску да Юрыя Сівакова прызначаны на 20 сакавіка

Суд па іску грамадскай актывісткі Валянціны Свяцкай аб абароне гонару і годнасці да экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Сівакова прызначаны на 20 сакавіка.

Прадметам іску стаў артыкул Сівакова ў часопісе "Спецназ" за ліпень 2006 года, у якім ён прывёў вытрымкі з кодэкса гонару афіцэра, напісанага Адольфам Гітлерам.


Заснавальнікам часопіса з'яўляецца "Беларуская асацыяцыя ветэранаў спецназу "Гонар", якой кіруе экс-міністр. Свяцкая палічыла, што гэта публікацыя абражае яе як грамадзянку Беларусі.


20 лютага ў судзе адбыўся папярэдні разбор па яе іску. Сівакоў на гэтым паседжанні не прысутнічаў. Яго інтарэсы прадстаўляў член асацыяцыі "Гонар" Альберт Таіпаў. Ад імя Сівакова ён папрасіў прабачэння, аднак нягледзячы на гэта адклікаць іск Свяцкая не збіраецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі