17 ліпеня ў Беларусі патаннелі долар, еўра і расійскі рубель

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах 17 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы панізіліся курсы адразу трох валют.

Долар знізіўся да мінімуму амаль за тры тыдні, еўра патаннеў нязначна. А курс расійскага рубля спыніўся на мінімальнай адзнацы за больш як чатыры тыдні. Вырас толькі курс кітайскага юаня.

Вынікі валютных таргоў 17 ліпеня:

Долар ЗША: 3,1857 (-0,0120 / -0,38%);
Еўра: 3,4850 (-0,0026 / -0,07%);
Расійскі рубель: 3,6077 (-0,0105 / -0,29%);
Кітайскі юань: 4,4014 (+0,0007 / +0,02%).

17 ліпеня ў Беларусі патаннелі долар, еўра і расійскі рубель
Курсы 17 ліпеня / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі