Беларусь дазволіла бязвізавы ўезд грамадзянам 35 еўрапейскіх краін

Мінск

Мінск / Мінск-Навіны

Беларусь дазволіла бязвізавы ўезд у краіну грамадзянам 35 краін Еўропы. З 2022 года такой опцыяй маглі скарыстацца грамадзяне Польшчы, Літвы і Латвіі.

У 2017 годзе грамадзянам 80 краін далі магчымасць на пяць дзён прыехаць у Беларусь без візы. Але ўезд быў дазволены толькі праз Нацыянальны аэрапорт "Мінск". Цяпер гэта можна зрабіць праз аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску, гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі без візы можна будзе не больш за трыццаць сутак з дня ўезду. Бязвізавы рэжым пачне дзейнічаць з 8 раніцы 19 ліпеня 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі