19-гадовая брастаўчанка дамаглася адмены штрафу за праезд без квітка
Тралейбус у Брэсце / brestcity.com
19-гадовая жыхарка Брэста дамаглася адмены штрафу за праезд без квітка. Каб вярнуць свае 18,5 рубля, дзяўчына напісала заяву ў пракуратуру, паведамляе прэс-служба ведамства.
У траўні брастаўчанку аштрафавалі: кантралёрам не спадабаўся яе квіток.
Выявілася, што перад гэтым дзяўчына ехала на тралейбусе. Праз рамонт дарогі тралейбус далей ехаць не змог і спыніўся. Пасажырка перасела ў аўтобус і паехала па сваім маршруце па прабітым у тралейбусе талоне. Згодна з правіламі пасажырскіх перавозак, яна мела на гэта права, аднак кантралёры гэта не ўлічылі.
Пракуратура адмяніла штраф, а кантралёру, які не прыслухаўся да аргументаў дзяўчыны, пагражае дысцыплінарная адказнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.