19 снежня дэпутаты разгледзяць праект рэспубліканскага бюджэту ў другім чытанні
У аўторак, 19 снежня, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзяць праект рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў другім чытанні. Пасяджэнне запланаванае на 16-ю гадзіну. У першым чытанні праект бюджэту быў ухвалены 18 снежня. Супраць былі толькі два дэпутаты, адзін устрымаўся.
Як вядома, 21 лістапада Аляксандр Лукашэнка даручыў да 20 снежня прадставіць яму канчатковы праект бюджэту на 2018 год.