23 верасня пачнецца суд над рэдактарам "Ежедневника" Сяргеем Сацуком

Сяргей Сацук / Еўрарадыё
Сяргей Сацук / Еўрарадыё

23 верасня пачнецца судовы працэс над рэдактарам "Ежедневника" Сяргеем Сацуком. Прынамсі пачнецца суд адкрытым, як будзе далей — невядома.

Працэс пройдзе у Мінскім гарадскім судзе. Пачатак прызначаны на 10:00.

Разглядаць справу будзе суддзя Святлана Бандарэнка. Менавіта яна адправіла за краты журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч за матэрыял пра смерць Рамана Бандарэнкі.

Сяргей Сацук — журналіст-расследвальнік, рэдактар беларускага партала "Ежедневник" (ej.by). Яго затрымалі 8 снежня 2021 года. Журналіста вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 430 ("Атрыманне хабару"), арт. 130 ("Распальванні варажнечы"), арт. 426 ("Перавышэннк ўлады альбо службовых паўнамоцтваў").

Праваабаронцы прызналі Сацука палітвязнем. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі