Помста за артыкулы або дайшла чарга? Галоўрэд Ej.by пра блакаванне і ператрус

Рэдакцыя "Ежедневника" / фэйсбук
Рэдакцыя "Ежедневника" / фэйсбук

Беларускі партал "Ежедневник" заблакаваны. 8 снежня дома ў яго рэдактара, журналіста-расследавальніка Сяргея Сацука, быў праведзены ператрус. Пазней высветлілася, што гаспадар кватэры затрыманы і будзе адпраўлены ў СІЗА.

"Пра тое, што здарылася, мне паведаміла жонка Сяргея, — расказвае Еўрарадыё брат журналіста, галоўны рэдактар Ej.by Аляксандр Сацук. — Прыйшлі, усё перарылі, бялізну выкінулі. Нічога не знайшлі, акрамя БЧБ-сцяга, які ляжаў у пакрывале, дзесьці ў адзенні. Выцягнулі, сфатаграфавалі, вельмі ўзрадаваліся. Сяргея павезлі на допыт у галоўнае ўпраўленне Следчага камітэта".

На думку суразмоўніка, хоць фармальна следчыя дзеянні звязаныя са справай супраць Сяргея Сацука, распачатай вясной 2020 года, тое, што адбываецца, можа быць помстай за публікацыі ў "Ежедневнике".

Еўрарадыё: Раніцай мы атрымалі ад вас ліст, дзе вы расказваеце, што выпадак можа быць неяк звязаны з новым праектам пра беларускіх "тэрарыстаў", які запусцілі днямі на вашым сайце.

Аляксандр Сацук: Я магу толькі меркаваць. Мы планавалі параўноўваць сітуацыю ў розных краінах — дзе і якая рэальная тэрарыстычная пагроза. Прыводзілі статыстыку. Праект толькі запусціўся. Нейкую інфармацыю даведваліся пра беларускіх "тэрарыстаў", якая ёсць у КДБ. Можа, з гэтым звязана. А можа, проста зачыстка, паколькі цяпер зноў пайшлі ператрусы ў актывістаў — тых, хто быў у штабах у часе перадвыбарнай кампаніі, і гэтак далей.


 

Еўрарадыё: Як думаеце, якія яшчэ могуць быць прычыны?

Аляксандр Сацук: Ну, было ж папярэджанне: прапагандыст Ігар Тур казаў, маўляў, сайту "Ежедневника" — напружыцца, Office Life — падрыхтавацца. Можа быць, спрацавала папярэджанне, а можа, перад рэферэндумам зачышчаюць прастору канчаткова, каб ніякага альтэрнатыўнага меркавання на тэрыторыі Беларусі больш не было.

Месть за статьи или дошла очередь? Главред Ej.by о блокировке сайта и обыске
Сяргей Сацук / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі