26 жніўня пракурор запросіць пакаранне па "справе змоўшчыкаў"

26 жніўня пракурор запросіць пакаранне па "справе змоўшчыкаў"

26 жніўня ў Мінскім абласным судзе пройдуць спрэчкі бакоў па "справе змоўшчыкаў". У гэты ж дзень пракурор запросіць пакаранне абвінавачаным, перадае "Спутнік". Ім пагражае ад 4 да 12 гадоў пазбаўленне волі. 

Прысуд можа быць агучаны на пачатку верасня.

Па справе аб "змове з мэтай захопу ўлады" пад судом апынуліся пяць чалавекю Гэта палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, юрыст Юрась Зянковіч, супрацоўніца яго мінскага офісу Вольга Галубовіч і актывіст Дзяніс Краўчук

Усе абвінавачаныя, акрамя Кастусёва, прызналі сваю віну. Фядута прызнаў віну часткова. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі