3 траўня адзначаецца Сусветны дзень свабоды друку

3 траўня адзначаецца Сусветны дзень свабоды друку

3 траўня адзначаецца Сусветны дзень свабоды друку. Ён быў заснаваны Генеральнай асамблеяй ААН у 1993 годзе.

Сёлета Беларусь прызнаная самай небяспечнай для журналістаў краінай Еўропы. Як перадае БелаПАН, у апошнім "Індэксе свабоды прэсы", які складае міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў", наша краіна апусцілася на 5 пазіцый і заняла 158-е месца сярод 180 магчымых. Гэта горшы вынік сярод краін кантынента. Больш таго, Беларусь стала "рэгіянальным чэмпіёнам" па выкарыстанні рэпрэсіўных мер у дачыненні да медыя.

Па звестках БАЖ, леташні год быў рэкордным па рэпрэсіях у дачыненні да прадстаўнікоў медыя за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Зафіксавана 480 затрыманняў журналістаў, адміністрацыйны арышт яны адбывалі 97 разоў, правялі за кратамі агулам больш за 1200 дзён. Агульная сума штрафаў — не менш за 60 000 рублёў. Як мінімум 62 журналісты пацярпелі ад гвалту з боку сілавікоў. Адзінаццаць прадстаўнікоў медыя і сёння знаходзяцца за кратамі, адзін — пад хатнім арыштам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі