300 тысяч доз наркотыку знайшлі гродзенскія мытнікі
Гродзенскія мытнікі выявілі 85,5 кг наркотыкаў
85,5 кг небяспечнага сінтэтычнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС выявілі гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску "Катлоўка", паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
Наркотыкі былі ў схованках легкавога аўтамабіля "Аўдзі", якім кіраваш грамадзянін Літвы. Іх знайшлі пад ашалёўкай усіх чатырох дзвярэй і ў газавым балоне аўтамабіля.
Агулам мытнікі дасталі з машыны 160 брыкетаў. Такой колькасці наркотыку хапіла б на 300 тысяч доз.
Літоўцу пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.