4 лютага — папярэдні разгляд "справы Белгазпрамбанка", па ёй праходзіць Бабарыка

4 лютага — папярэдні разгляд "справы Белгазпрамбанка", па ёй праходзіць Бабарыка

4 лютага адбудзецца папярэдні разгляд "справы Белгазпрамбанка", па якой праходзіць Віктар Бабарыка. Экс-старшыню праўлення вінавацяць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і "адмыванні" грошай. Топ-менеджараў банка Кірыла Бадзея, Сяргея Дабралета, Аляксея Задойку, Аляксандра Ільясюка, Дзмітрыя Кузьміча, Сяргея Шабана, вінавацяць у атрыманні хабару арганізаваннай групай у асабліва буйным памеры, заснавальніка ТАА "Актыўлізінг" Віктара Кабяка — у дачы хабару ў буйным памеры.

Прэс-служба Вярхоўнага суда паведамляе, што папярэдняе судовае пасяджэнне прызначана на чацвер, паколькі з шасцю абвінавачанымі "заключаны дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве".

Тым часам будынак суда Маскоўскага раёна, дзе пройдзе разгляд, абгарадзілі. Прымаюцца дадатковыя меры бяспекі.

Бабарыка сваёй віны не прызнае і пагадненне не падпісваў, таму яго на пасяджэнні не будзе.

"Справа Белгазпрамбанка" з'явілася пасля таго, як Віктар Бабарыка заявіў пра намер вылучыць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. У выніку яго затрымалі, а ў выбарах не далі паўдзельнічаць. Ён знаходзіцца за кратамі з чэрвеня мінулага года, прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі