63 беларусы застаюцца ў маскоўскім аэрапорце Унукава

63 беларусы застаюцца ў маскоўскім аэрапорце Унукава

У транзітнай зоне маскоўскага аэрапорта Унукава знаходзяцца 63 грамадзяніна Беларусі. Яны чакаюць, як вырашыцца пытанне з іх адпраўкай дадому. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў прэс-сакратар амбасады Беларусі ў Расіі Алег Мазура.

Па словах дыпламата, магчыма, па іх сёння ўвечары ва Унукава прыляціць чарговы чартарны борт авіякампаніі "Белавія".

Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні ва Унукава прыляцелі з Дамініканы сем нашых суайчыннікаў. Яны не змаглі вылецець на радзіму, бо з транзітнай зоны іх не выпусціла прадстаўніца Расспажыўнагляду. Цяпер, як перадае БЕЛТА, іх вывезлі дыпламатычным транспартам у аэрапорт Дамадзедава. Плануецца, што яны вылецяць у Мінск у 19:55 рэгулярным рэйсам "Белавія".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі