64-гадовы пенсіянер у мінскім парку прадаваў насвай
64-гадовы пенсіянер гандляваў насваем у адным з мінскіх паркаў. Яго заўважылі міліцыянты: мужчына прагульваўся і нешта прапаноўваў мінакам.
Падчас павярхоўнага дагляду ў яго знайшлі некалькі расфасаваных пакетаў насвая агульнай масай каля 230 грамаў.
На пенсіянера склалі адміністратыўны пратакол паводле ч. 2 арт. 16.10 (незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання), перадае БЕЛТА.
Раней мужчына меў судзімасць.