7 чэрвеня ў Беларусі будзе да +28 градусаў, чакаюцца навальніцы
7 чэрвеня ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Уначы па паўднёвым захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Вецер уначы будзе слабы, днём паўднёвы 5-10 метраў за секунду, парывы да 14 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад +8 па паўночным усходзе да +17 па паўднёвым захадзе. Удзень прагназуецца 19-25 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе краіны да 28 градусаў вышэй за нуль.