70-гадовага пенсіянера асудзілі на 6 гадоў у калоніі за паведамленні ў сеціве

Справу пенсіянера разглядаў суд Ленінскага раёна Гродна / TUT.BY
Справу пенсіянера разглядаў суд Ленінскага раёна Гродна / TUT.BY

70-гадовага пенсіянера з Нясвіжа Васіля Дземідовіча асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў 1600 рублёў. Акрамя таго, ён павінен выплаціць маральную кампенсацыю пацярпелым у памеры 32 000 беларускіх рублёў. Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна, паведамляюць праваабаронцы.

Пажылога мужчыну абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў КК: у "арганізацыі масавых беспарадкаў" і "абразах"Аляксандра Лукашэнкі, суддзі і прадстаўніка ўлады. Паводле версіі абвінавачвання, Дземідовіч "у перыяд з верасня 2021 года да студзеня 2022 года размяшчаў у інтэрнэт-месенджары Telegram паведамленні, якія ўтрымліваюць падбухторванні, жаданне, зацікаўленасць і гатоўнасць да стварэння узброеных аб'яднанняў, накіраваных на нанясенне шкоды".

Акрамя таго, ён публікаваў у сеціве абразлівыя, на думку следства, каментары ў адрас чыноўнікаў і прадстаўнікоў улады. Праваабаронцы падаюць некалькі такіх каментароў з матэрыялаў справы: "пакуль рабочага руху няма", "патрэбная ўсеагульная стачка па ўсёй краіне", "чакаю ў Беларусі ўзброеныя сілы НАТА", "зноў чарговы калхазан і ябацька".

Раней Дземідовіча ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі