8 лютага абвесцяць прысуд журналісту-палітвязню Анджэю Пачобуту

Анджэй Пачобут на судзе / кадр з відэа
Анджэй Пачобут на судзе / кадр з відэа

8 лютага ў 14:30 у Гомельскім абласным судзе абвесцяць прысуд журналісту-палітвязню Анджэю Пачобуту, актывісту польскай меншасці ў Беларусі.

Судзіць Пачобута пачалі 16 студзеня. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Журналіста вінавацяць у закліках да санкцый і распальванні варожасці. Яму пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года разам з іншымі актывістамі польскай меншасці. Яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся. "Распальванне варожасці" ўлады ўгледзелі ў артыкуле пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі