800 ізраільскіх паломнікаў прыехалі ў Беларусь, бо іх не пусцілі ва Украіну

800 ізраільскіх паломнікаў прыехалі ў Беларусь, бо іх не пусцілі ва Украіну

У Беларусь чартарнымі рэйсамі з Ізраіля прыляцелі 800 паломнікаў-хасідаў. Яны размясціліся ў гасцініцах і арандаваных кватэрах Мінска, Бабруйска, Пінска, піша "Медиа-Полесье".

Хасіды накіроўваліся ва ўкраінскую Умань, дзе пахаваны веотмі шанаваны ў іх заснавальнік брацлаўскага хасідызму цадзік Нахман. Лічыцца, што лепш за ўсё пабываць на яго магіле на габрэйскі Новы год (Рош ха-Шана). Тады паломніку будзе спрыяць удача. 

Летась Умань наведалі каля 100 тысяч паломнікаў. А сёлета Украіна зачыніла свае межы ў сувязі з каранавірусам. Таму шмат якія паломнікі адправіліся ў Беларусь. Напрыклад, у Пінску ёсць магіла шанаванага у хасідаў заснавальніка Каралін-Столінскай дынастыі цадзікаў Аарона Пэрлава Вялікага.

Хасіды запісалі відэазварот да ўкраінскіх уладаў з просьбай пусціць іх праз мяжу.

Сёлета габрэйскі Новы год прыпадае на 19 верасня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі