Шры-Ланка ўвяла бязвізавы рэжым для грамадзян Беларусі
Пляж у Каломба
Шры-Ланка ўвяла бязвізавы рэжым для грамадзян Беларусі і яшчэ 37 краін. Улады вырашылі гэта зрабіць на месяц раней, чым планавалася. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў краіны Алі Сабры.
Тэставы бязвізавы перыяд пачаўся 2 верасня, ён будзе працягвацца да 31 сакавіка 2025-га. Беларусы змогуць знаходзіцца ў Шры-Ланцы без візы не больш за 30 дзён. Дазвол на знаходжанне ў краіне можна атрымаць у аэрапорце па прылёце.
Мінулай восенню Шры-Ланка была ў спісе самых папулярных экзатычных напрамкаў для адпачынку, якія выбіралі беларусы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.