Ад Чылі да Катара: у якіх экзатычных краінах адпачывалі беларусы гэтай восенню

А дзе былі вы гэтай восенню?

А дзе былі вы гэтай восенню? / pixabay

Адзін з мабільных аператараў Беларусі прааналізаваў, якія экзатычныя кірункі для адпачынку абіралі беларусы гэтай восенню. Топ-5 краін вас здзівіць.

У спіс самых папулярных (і самых незвычайных) кірункаў увайшлі ААЭ, Куба, Шры-Ланка, Манголія і Тайланд. Ледзь радзей беларусы адпраўляліся на адпачынак у В'етнам, Катар, Аргенціну, на Бермудскія і Мальдыўскія выспы.

І на гэтым спіс аматараў нетрывіяльнага адпачынку не сканчаецца: роўмінг беларусы падлучалі яшчэ і ў Чылі, Бангладэшы, на Мальце, у Мексіцы, Дамініканскай Рэспубліцы, у Ганконгу, на Мадагаскары, Сейшэльскіх выспах, у Марока і Маўрыкіі.

Калі казаць пра больш традыцыйныя кірункі, то найчасцей беларусы карысталіся роўмінгам у Польшчы, Літве, Францыі, Германіі, Італіі і Іспаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі