9 сакавіка долар падаражэў на 11 капеек, еўра — на 15

Беларускі рубель сёння ладна прасеў / Еўрарадыё
Беларускі рубель сёння ладна прасеў / Еўрарадыё

9 сакавіка таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы скончыліся абвалам беларускага рубля. Ён патаннеў да дзвюх з трох валют, якія ўваходзяць у валютны кошык Нацыянальнага банка.

Па выніках таргоў курс долара ЗША вырас на 11 капеек, курс еўра — на 15 капеек. І толькі расейскі рубель патаннеў. На 10 сакавіка ўсталяваныя наступныя курсы:

— 1 USD = 2,3518 BYN (+5,01%);
— 1 EUR = 2,675 BYN (+6,24%);
— 100 RUB = 3,1628 BYN (-4,78%).

9 марта доллар подорожал на 11 копеек, евро — на 15

Старшы аналітык кампаніі "Альпары" Вадзім Іосуб змены на валютным рынку тлумачыць абвалам сусветных цэн на нафту:

"Падзенне цэн на нафту аператыўна адбіваецца праз змяненне курсу расійскага рубля да долара. Нафта таннее — расійскі рубель да долара таннее — значыць, у нас долар расце, а расійскі рубель падае".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі