93-гадовая гродзенка зрабіла тэкст ДНК, каб даказаць мацярынства

Генетычныя даследаванні, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
93-гадовая гродзенка дзякуючы генетычнай экспертызе здолела пацвердзіць сваё мацярынства. Пра гэты выпадак расказалі ў прэс-службе Дзяржкамітэта судовых экспертыз.
Жанчына звярнулася да экспертаў з заявай, што ў пасведчанні аб нараджэнні яе дачкі зрабілі памылку — няправільна ўказалі прозвішча маці. памылка ў дакументах магла стаць прычынай неафармлення спадчынных правоў.
Дзякуючы ДНК-тэсту маці і дачцэ ўдалося пацвердзіць факт сваяцтва.
"Генетычная экспертыза часам застаецца адзіным спосабам усталяваць ісціну. Судовыя эксперты дапамагаюць развеяць сумневы, пацвердзіўшы бацькоўства або мацярынства", — кажуць у Дзяржкамітэце судовых экспертыз.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.