ААН ладзіць у Мінску міжнародную канферэнцыю па смяротным пакаранні

ААН ладзіць у Мінску міжнародную канферэнцыю па смяротным пакаранні

10 сакавіка ў Мінску адкрыецца міжнародная канферэнцыя па праблеме смяротнага пакарання. Яе ладзіць прадстаўніцтва ААН у Беларусі і Міністэрства замежных спраў пры фінансавай падтрымцы брытанскай амбасады.

У канферэнцыі прымуць удзе эксперты з шэрагу краін. Сярод іншых — спецыяльны прадстаўнік Еўрасаюза па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс, які напярэдадні прыехаў зь візытам у Беларусь. Таксама ўдзельнікамі канферэнцыі стануць спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Савет Еўропы па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні, старшыня камітэту па замежных справах Палаты дэпутатаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг, пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб, прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, прадстаўнікі беларускага ўраду, Беларускага Хельсінкскага камітэту.

За ўсю гісторыю незалежнай Беларусі было вынесена 406 смяротных прысудаў, прычым два апошнія — за пачатак 2016 года, нагадвае Радыё "Свабода". Беларусь — адзіная краіна Еўропы, дзе ўжываюць смяротнае пакаранне.

Дарэчы, супраць смяротнага пакарання некалькі гадоў вядуць кампанію праваабаронцы "Вясны". Але іх на канферэнцыю не запрасілі, бо гэты праваабарончы цэнтр закрыты беларускімі ўладамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі