Абаронцу Курапатаў Урбановіча пасля 9 сутак арышту яшчэ і аштрафавалі

Абаронцу Курапатаў Урбановіча пасля 9 сутак арышту яшчэ і аштрафавалі

Мінскі раённы суд аштрафаваў абаронцу Курапатаў Дзяніса Урбановіча на 735 рублёў (30 базавых велічыняў). Як перадае Радыё "Свабода", суд пакараў актывіста за пікет каля рэстарана "Поедем поедим" 1 верасня. 

Тады Урбановіч у сутычцы з бізнэсоўцам Аркадзем Ізраілевічам атрымаў траўму нагі. Хлопец напісаў тады ў міліцыю заяву на Ізраілевіча, абвінаваціўшы яго ў збіцці. Таксама ён збіраўся падаць заяву ў суд, але не паспеў.

Урбановіча затрымалі міліцыянты, і суд Мінскага раёна асудзіў яго на 7 сутак арышту за непадпарадкаванне. 8 верасня ў яго скончыўся тэрмін арышту. Актывіста вывелі з ізалятара на Акрэсціна праз запасны ўваход і зноў затрымалі — праўда, цяпер абвінавацілі ў несанкцыянаванай акцыі. Агулам Урбановіч адбыў за кратамі ў ізалятары на Акрэсціна 9 сутак — 7 паводле прысуду і яшчэ двое сутак да сённяшняга суда.

Хлопец заявіў, што яго трымалі ў антысанітарных умовах, ён нават адмаўляўся ад ежы. "Толькі калі перавялі ў іншую камеру і стала лепей, дык пачаў есьці. Затое дамогся, каб выводзілі на прагулкі, таксама давялося змагацца", — кажа Урбановіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі