“Абасраныя каровы 2.0”: ад нарад Лукашэнкі да сустрэч Алейніка ў ААН — эфір
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Кіраўнік лукашэнкаўскага МЗС Алейнік падчас выступу на Генасамблеі ААН заклікаў не называць рэжым, што пануе ў Беларусі сёння, “рэжымам”. І ў прынцыпе ён правы, бо навошта ўжываць адно вызначэнне, калі можна казаць проста: “дыктатура”. Па-перашае, прэс-сакратарка Лукашэнкі не так даўно сказала, што “дыктатура — наў брэнд” (у сэнсе — іх, лукашыстаў), а па-другое, сам Алейнік, сваімі сустрэчамі ў Нью-Ёрку, прадэманстраваў кола знешнепалітычных зносінаў і прыярытэтаў — аўтарытарныя і дыктатарскія рэжымы Афрыкі і Азіі.
Што вызначае сённяшнюю знешнюю палітыку Беларусі і пра што сведчаць сустрэчы на палях Генасамблеі ААН Алейніка і Ціханоўскай? Навошта Лукашэнка дэманстратыўна “ператрахівае” кароўнікі і адукацыю і да чаго гэта прывядзе? Ці стануць падзеі ў Нагорным Карабаху канцом АДКБ і ці прыслухаецца свет да парадаў Папы Рымскага наконт паставак зброі Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.