АБФФ лічыць ліст супраць Саліматы Сімпорэ праявай расізму і дыскрымінацыі

АБФФ лічыць ліст супраць Саліматы Сімпорэ праявай расізму і дыскрымінацыі

Беларуская федэрацыя футбола адгукнулася на ліст наконт гендарнай прыналежнасці Саліматы Сімпорэ

Як распавядала Еўрарадыё, адкрыты ліст падпісалі 18 футбалістак аднаго з  беларускіх клубаў. Яны просяць правесці генетычнае абследаванне гендарнай прыналежнасці футбалісткі Салімата Сімпорэ, якая выступае за мінскі клуб "Дынама-БДУФК". Падпісанткі падазраюць, што 33-гадовая ўраджэнка Экватарыяльнай Гвінеі насамрэч мужчына. 

У афіцыйнай заяве федэрацыі футбола гаворыцца, што пры заяўцы Саліматы Сімпорэ ФК "Дынама-БДУФК" падаў наступныя дакументы: пашпарт грамадзянкі Буркіна-Фасо, міжнародны трансферны сертыфікат ў сістэме FIFA TMS, медыцынскі дазвол на ўдзел у спаборніцтвах.

У федэрацыі падкрэсліваюць, што футбалістка ўдзельнічала ў некалькі дзясятках афіцыйных міжнародных матчаў пад эгідай ФІФА ў складзе нацыянальных жаночых зборных Экватарыяльнай Гвінеі ды Буркіна-Фасо.

"Пацвярджаючы важнасць захавання прынцыпаў FAIR PLAY і нулявой талерантнасці да любых праяваў расізму і дыскрымінацыі ў футболе, Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" лічыць, што не павінныя застацца беспакаранымі любыя паводзіны, якія абражаюць годнасць чалавека па любой прыкмеце, і просіць інфармацыйны партал tut.by даць арыгінал дадзенага ліста з імёнамі яго аўтараў", — гаворыцца ў заяве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі