Абіраем найлепшую галоўную ёлку краіны (фота)

Абіраем найлепшую галоўную ёлку краіны (фота)

Сёлета галоўная ёлка краіны на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску формай адрозніваецца ад конусаў папярэдніх гадоў. Узгадваем ёлкі з 2008 па 2015 гады і абіраем, якая была найпрыгажэйшай.

У 2008 годзе быў конус, упрыгожаны зоркамі і з зоркай на версе, якая будзе прысутнічаць на святочных дрэвах усіх наступных гадоў. У 2008 годзе толькі ў пачатку снежня былі плюсавыя тэмпературы, а з сярэдзіны месяца стала холадна і вакол ёлкі быў заліты каток.

 

Ёлка ў 2009 годзе была падобная па форме, толькі ўпрыгожаная гірляндамі і без зорак. Снежань 2009-га года быў халодны — у сярэдзіне месяца было да -20 градусаў, але ў канцы месяца стала +2 і каток каля галоўнай ёлкі падтаў.

 

А вось снежань 2010 года выдаўся сапраўды снежным. Перад выбарамі паставілі ёлку і залілі каток, акурат перад тым, калі на Кастрычніцкай павінен быў адбыцца мітынг. Снегу тады было шмат і каток выдатны. Самі бачыце на фота. А ёлка была стандартная.

 

Ёлка 2011 года была ўпрыгожаная званочкамі і бантамі. А надвор'е было цёплае, да +9 градусаў, снегу не было ўвесь снежань.

 

У 2012 годзе бачым такі ж самы конус толькі з іншым упрыгожваннем. Надвор'е выдалася зімовае і быў каток, але бліжэй да канца снежня пацяплела і ў навагоднюю ноч было +1. Гэта, дарэчы, апошні мінусавы снежань.

 

У 2013 годзе на ўпрыгожванне галоўнай ёлкі паўплываў Чэмпіянат свету па хакеі. На дрэва павесілі зоркі, выявы хакеістаў і зуброў з клюшкамі. У пачатку месяца, а фота зробленае 9 снежня, было холадна і ляжаў снег, але з 12 чысла тэмпература паднялася вышэй за нуль. А 31 снежня было +3.

 

У 2014 годзе галоўную ёлку апранулі ў нацыянальны арнамент і ўпрыгожылі залатымі шарамі і выявамі розных цэркваў, вежаў і вядомых мясцін Беларусі. А на плошчы з'явіўся калядны кірмаш. Надвор'е ў сярэдзіне месяца было цёплым з 13 па 24 снежня было +2...+4, а 19 снежня было +8-9.

 

Галоўную ёлку сёлета зрабілі нестандартнай формы. Замест звыклага конуса з'явілася дрэва, па форме больш падобнае на сапраўдную яліну. Упрыгожылі яе мінімалістычна — зоркамі і гірляндамі. Снежань 2015 года выдаўся сапраўды самым цёплым. 23 снежня было +11 градусаў. Але да Новага года сіноптыкі абяцаюць зімовае надвор'е.

Фота: kp.by, belta.by, onliner.by, tut.by, citydog.by, azaitsev.com, isher-y.livejournal.com, euroradio.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі