Абрынуўся пралёт моста праз Нёман, у вадзе апынуўся экскаватар з машыністам
Ратавальнікі на месцы здарэння
Абрынуўся пралёт неэксплутаванага моста праз Нёман, у вадзе апынуўся экскаватар з машыністам. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ў панядзелак каля 10:23 ў Лідскім раёне каля вёскі Тосіна. У выніку падзення пліты траўмы атрымалі два чалавекі, якія праводзілі дэмантаж моста.
На месцы працуюць ратавальнікі. Яны транспартавалі двух пацярпелых, а група выратавання на водах дастала рабочага з экскаватара. Усе гэтыя людзі шпіталізаваныя.
Прычыну здарэння высвятляюць спецыялісты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.