Абвешчаны прысуд Паўлу Севярынцу — 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Павел Севярынец / Еўрарадыё​
Павел Севярынец / Еўрарадыё​

Палітвязня Паўла Севярынца асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе Радыё Свабода.

Суд над сустаршынёй аргкамітэта партыі БХД і яшчэ групай палітвязняў праходзіў у Магілёве ў закрытым рэжыме. На працэс не пусцілі нават родных.

Севярынца абвінавачвалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. У зняволенні ён знаходзіцца з чэрвеня 2020 года. На мінулым тыдні стала вядома, што Паўла прызналі "схільным да нападу на адміністрацыю", і цяпер падчас перамяшчэння па-за камерай ён павінен знаходзіцца ў кайданках. "Нічога нечаканага, як кажуць, але прыемнага мала", адзначыла тады жонка Севярынца Вольга.

Оглашен приговор Павлу Северинцу — 7 лет колонии усиленного режима
Павел Севярынец на судзе / @radiosvaboda

Сёння таксама абвешчаныя прысуды іншым удзельнікам працэсу. Каардынатара "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афангеля і актывіста кампаніі Андрэя Войніча асудзілі на 7 гадоў калоніі, Паўла Юхневіча і Максіма Вінярскага, а таксама Дзмітрыя Казлова — на 5 гадоў, Ірыну Шчасную — на 4 гады калоніі.

Пасля абвяшчэння прысуду Севярынец звярнуўся да ўсіх, хто быў у зале суда, са словамі: "Беларусь будзе вольнай! Верым! Можам! Пераможам!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі