Абвінавачаны у забойстве Саламацінай адміністраваў суполку раварыстаў

На старонцы ў сацыяльнай сетцы “В Контакте” Павел Цыняўскі пісаў апошні раз 16 ліпеня 2014 года. Юлія Саламаціна знікла 18 ліпеня.

“Хто хоча са мной пакатаць зараз уначы, пішыце ў лічку :)”, — такі апошні допіс пакінуў ён у сацыяльнай сетцы.

Па яго старонцы відаць, што хлопец любіў катацца на ровары і аддаваў перавагу здароваму ладу жыцця. Большасць запісаў прысвечаныя роварам і перапостам розных паблікаў на веласіпедную тэматыку, а таксама яго котцы.

Таксама аказалася, што Павел — адміністратар роварнай суполкі ў соцсетцы. Апошні запіс там зроблены 23 ліпеня 2014 года, а затрымалі яго з маці 27 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі