Ацяпленне ў мінскіх кватэрах адключаць 8 красавіка
У адміністрацыйных будынках Мінска ўжо ў сераду, 6 красавіка, пачнуць адключаць ацяпленне. К жылых дамах батарэі пачнуць станавіцца халоднымі з 8 красавіка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева.
Разам з тым гарадскія ўлады яшчэ не вызначылі дакладную дату, калі пачнуць адключаць ацяпленне ў дзіцячых дашкольных, школьных, лекава-прафілактычных, медустановах і ўстановах сацыяльнага абслугоўвання.
Дарэчы, летась у сталіцы адміністрацыйныя будынкі адключылі ад ацяплення 14 красавіка. У жылым сектары батарэі сталі халоднымі 23 красавіка, у садках, школах, установах аховы здароўя — 24-га.