Ад пачатку года колькасць медыкаў у Беларусі скарацілася на 3600 чалавек

Медык, ілюстрацыйнае фота

Медык, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Колькасць медыкаў у Беларусі працягвае змяншацца.

Як піша рэсурс banki24.by, за студзень-жнівень арганізацыі аховы здароўя (з колькасцю 16+ чалавек) прынялі на працу 29,5 тысячы работнікаў. Звольнілі за гэты ж час 33,1 тысячы чалавек. Чысты адток кадраў склаў 3,6 тысячы чалавек.

Пры гэтым адзначаецца, што ў жніўні на працу былі прынятыя 3,9 тысячы чалавек. Гэта сезонны прыток, звязаны з прыходам на працу маладых спецыялістаў, выпушчаных навучальнымі ўстановамі.

Суадносіны прынятых і звольненых медыкаў у студзені-жніўні склалі 89,3% (у сярэднім па эканоміцы краіны яны складаюць 90,0%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі