У Мінаховы здароўя расказалі, колькі выпускнікоў-медыкаў не з'явіліся на працы

Чыноўнікі думаюць, як утрымаць маладых спецыялістаў

Чыноўнікі думаюць, як утрымаць маладых спецыялістаў / sb.by

Прыбыццё маладых спецыялістаў пасля праходжання інтэрнатуры на першыя працоўныя месцы пільна кантралюецца, заявіў міністр аховы здароўя Беларусі Аляксандр Хаджаеў. Паводле яго слоў, сёлета такіх выпускнікоў медыцынскіх універсітэтаў 1894 чалавекі (летась было 2104). Аднак 171 выпускнік на сваім першым працоўным месцы не з'явіўся. І толькі 41 з іх "мае аб'ектыўныя прычыны": падаўжэнне інтэрнатуры, адпачынак па догляду за дзіцем да 3 гадоў, прызыў у войска, паступленне на больш высокую прыступку навучання.

"Разам з тым расце колькасць выпускнікоў медыцынскіх універсітэтаў платнай формы падрыхтоўкі, якія выказалі жаданне быць накіраванымі на інтэрнатуру і першае працоўнае месца, але пасля праходжання інтэрнатуры кампенсуюць сродкі за арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне інтэрнатуры (каля 600-700 рублёў) і на першае месца працы не прыбываюць", — цытуе словы Хаджаева sb.by.

Міністр лічыць, што ў Кодэкс аб адукацыі неабходна вярнуць норму, якая існавала да 1 верасня 2022-га і прадугледжвае магчымасць для платнікаў замены размеркавання на даведку аб свабодным працаўладкаванні толькі ў год выпуску на працягу месяца пасля атрымання дыплома (да 1 жніўня). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі