Ад войска ўхіляецца кожны пяты гродзенскі прызыўнік
У Гродзенскім ваенкамаце на дня адбыўся суд над "ухілістам". Юнаку прысудзілі года "хіміі", піша grodnonews.by.
Па словах начальніка аддзела прызыву на ваенную службу ваенкамата Гродна і Гродзенскага раёна Міхаіла Пазнякова, раней у маладога чалавека была адтэрміноўка ў сувязі з атрыманнем адукацыі. А потым ён не зʼявіўся на медыцынскі агляд па позве без важкай прычыны.
У Следчым камітэце на разглядзе знаходзяцца матэрыялы на яшчэ 23 гродзенскіх ухілістаў.
Падчас сёлетняй вясновай прызыўнай кампаніі позвы мусілі атрымаць 1928 маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў з Гродна і Гродзенскага раёна. Але 362 з іх (амаль 20%) позвы ўручыць не ўдалося: яны былі па-за межамі краіны або наўмысна хаваліся.
Па словах Пазнякова, ухілістамі кожны сезон у Гродне становяцца 20-25 чалавек. "Частка прызыўнікоў, атрымаўшы позву, з'язджае ў краіны Еўрасаюза, Украіну, якія адмаўляюць нам у экстрадыцыі, спасылаючыся на тое, што ў іх за гэтае дзеянне крымінальная адказнасць не прадугледжаная", — скардзіцца ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.