Адбор у ружовых акулярах і чаму на "Еўрабачанне" можна не адпраўляць Аляксеева

11 студзеня ў Мінску слухалі прэтэндэнтаў на "Еўрабачанне-2018". На нацыянальны адбор прыйшло каля 80 чалавек, але патрэбных 15 фіналістаў не набралі — не было з каго. Прадстаўленыя раней аўдыёверсіі заявак не апраўдалі надзей. Артысты выглядалі шэрымі і нецікавымі. Журы на чале з Валерыем Дайнэкам, разбаўленае свежымі поглядамі журналістаў Аляксандра Чарнухі і Сяргея Маліноўскага, рэктара Акадэміі музыкі Кацярыны Дулавай ды модным вядучым Дзянісам Дудзінскім,  хутка зразумела катастрафічнасць сітуацыі і нахабна спыняла выканаўцаў. Асабліва шкада было тых, хто набыў свае песні ў замежных аўтараў, заплаціў за іх нармальныя грошы, а гульня не была вартай свечак.

Адбор у ружовых акулярах і чаму на "Еўрабачанне" можна не адпраўляць Аляксеева
А Жанет вось сёлета парадавала: яна выканала жартаўлівую песню кампазітара з Кобрына пра тое, як трэба рыхтавацца да "Еўрабачання"

Увогуле беларускі адбор, маем на ўвазе песні, выкананне, нумары, — гэта набор усемагчымых штампаў і клішэ, прычым,  як нашых родных эстрадных, так і падгледжаных на "Еўрабачанні". Адзінкі з тых, хто прыйшоў, сочаць за сусветнымі тэндэнцыямі і разумеюць, навошта яны гэта робяць. На пытанне, чаму менавіта вас мусяць пачуць еўрапейцы, гурт "Правакацыя", напрыклад, адказвае, таму што ў нас ружовыя касцюмы. Дадаем да ружовых касцюмаў ружовыя акуляры — атрымліваецца тыповы ўдзельнік нацыянальнага адбору: галоўнае не перамога, а ўдзел, трэк мне напісаў аўтар песні Ларын, я тут, каб паказаць сваю творчасць. Ваў!

Адбор у ружовых акулярах і чаму на "Еўрабачанне" можна не адпраўляць Аляксеева
Вілена Давіна пастаралася: не проста спявала, але і лётала. Вучыцеся!

Выратавала адбор троіца: Shuma, Кірыл Гуд і Alekseev. 

Песня Shuma спрэчная: многія кажуць, што яна незапамінальная, хоць і гучыць вельмі актуальна. Маўляў, хоць фармат на "Еўрабачанні" не перамагае, аднак гэта ну зусім нефармат, крута, клубна, але, ну, не ведаем. Дык чаму нам не адправіць ну вось такі круты нефармат? Грошы ў гурта ёсць, візуал і вобраз будзе на найвышэйшым узроўні, песню дапрацуюць. І Еўропа скажа: оў, ну нарэшце!

Адбор у ружовых акулярах і чаму на "Еўрабачанне" можна не адпраўляць Аляксеева
Jule Kravitz таксама прыгожа апранулася

Оў, ну нарэшце, Еўропа скажа і Кірылу Гуду. Яго "Deja Vu" гучыць сапраўды модна і смачна, галоўнае, не выходзіць за межы еўравізійнай песні! Хлопец цудоўна валодае голасам, ён малады і смелы, цяпер працуе ў Расіі з Валерыяй і Іосіфам Прыгожыным, а на Радзіме робіць аранжыроўкі маладым поп-выканаўцам. Грошы, упэўнена, знойдзе.

Адбор у ружовых акулярах і чаму на "Еўрабачанне" можна не адпраўляць Аляксеева
R.B.W. спяваў песню " I am sexy ice". Затое крута выглядаюць!

І вось наяўнасць увогуле на адборы і ў фінале "Шумы" і Гуда робіць бессэнсоўным удзел у ім украінскага поп-спевака Мікіты Аляксеева, хоць яго імя, безумоўна, прыцягнула ўвагу да праслухоўвання. О’кей, у апошняга ёсць каманда, добра зробленая (але самая звычайная) песня, ён заточаны на перамогу (то бок, у адрозненне ад астатніх, так і кажа: "Я буду перамагаць"!) Аднак ёсць жа Shuma і Гуд! (без іх, так, Аляксееў forever). Яны могуць прадставіць краіну не горш за ўкраінца. А калі пастараюцца, то і лепш! Крута, канечне, адчыніць дзверы братняму народу, але сэнсу ў гэтым у дадзеным выпадку мала. 

Адбор у ружовых акулярах і чаму на "Еўрабачанне" можна не адпраўляць Аляксеева
ИЮЛЬ

Алякесй Грос класна танцаваў. Яго можна было дадаць у фінал 12-м)
Адбор у ружовых акулярах і чаму на "Еўрабачанне" можна не адпраўляць Аляксеева
"Правакэйшан". Хлопцы спявалі пра тое, як умеюць адпачываць беларусы на Кіпры. Так і сказалі.
Адбор у ружовых акулярах і чаму на "Еўрабачанне" можна не адпраўляць Аляксеева
Ну куды ж без мядзведзя, балалайкі і вышыванкі?
Адбор у ружовых акулярах і чаму на "Еўрабачанне" можна не адпраўляць Аляксеева
Бэкстэйдж
Адбор у ружовых акулярах і чаму на "Еўрабачанне" можна не адпраўляць Аляксеева
Урачыстая Алена Гарбачова і падтанцоўка
Адбор у ружовых акулярах і чаму на "Еўрабачанне" можна не адпраўляць Аляксеева
Абед

А гэтая дзяўчына спявала пра шэрага Валеру. Дайнэка ацаніў.
Адбор у ружовых акулярах і чаму на "Еўрабачанне" можна не адпраўляць Аляксеева
Adagio

Сафія Лапіна
Адбор у ружовых акулярах і чаму на "Еўрабачанне" можна не адпраўляць Аляксеева
Lexy

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі