Адхіленне адвакаткі Наталлі Мацкевіч ад працы звязанае з абаронай Бабарыкі
Адвакатку Наталлю Мацкевіч адхілілі ад працы ў сувязі з абаронай Віктара Бабарыкі. Пра гэта сама юрыстка расказала ў каментары выданню mediazona.by.
Мацкевіч з этычных меркаванняў адмовілася каментаваць падставы для дысцыплінарнай справы. "Магу сказаць, што гэта тычыцца ажыццяўлення мною абароны па справе Віктара Бабарыкі на папярэднім следстве ў чэрвені і ліпені 2020 года і ў адзін з дзён красавіка 2021 у судзе", — патлумачыла яна.
Як паведамляла Еўрарадыё, дысцыплінарную справу супраць Мацкевіч пачало Міністэрства юстыцыі. Яна вяла абарону не толькі Віктара Бабарыкі, але яшчэ Сяргея Ціханоўскага і Мікалая Дзядка, якім прысуды яшчэ не вынеслі. Працуе Мацкевіч у Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.