Адкажы на пытанні ад Алеся Дзянісава і ідзі на канцэрт "Dzieciuki" бясплатна!

Адкажы на пытанні ад Алеся Дзянісава і ідзі на канцэрт "Dzieciuki" бясплатна!

21 лістапада адбудзецца электрычны канцэрт гурта "Dzieciuki" у мінскім клубе "Графіці". Фольк-панкавы гурт з Гродна сыграе сыграе ўсё лепшае, што мае.

Прапануем адказаць на гістарычныя пытанні ад лідара "Дзецюкоў" Алеся Дзянісава. Першы, хто адкажа правільна на ўсе пытанні, атрымае два запрашальнікі на канцэрт, другі — мерч з лагатыпам гурта, трэці — прыз-сюрпрыз.

Дасылай свае правільныя адказы на адрас [email protected] з пазнакай “Конкурс Dzieciuki” да 19 лістапада ўключна. За дзень да канцэрта, 20 лістапада, мы аб’явім пераможцаў!

1. Дата і месца нараджэння Кастуся Каліноўскага.

  1. 21 студзеня 1838 г. у Мастаўлянах, Гарадзенскага павета.
  2. 21 студзеня 1842 г. у Салечніках, Віленскага павета
  3. 11 лютага 1828, у Бежданах, Озаўскага павета

2. Імя і прозвішча нарачонай (нявесты) Кастуся Каліноўскага.

  1. Марыля Верашчака
  2. Марыя Ямант
  3. Эмілія Плятэр

3. Італьянец па паходжанні. Спявак, танцмайстар, фатограф. Актыўны ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1863-64 гг. Разам з Каліноўскім уваходзіў у склад Літоўскага правінцыйнага камітэту. Загінуў падчас Парыжскай камуны 1871 г., калі служыў капітанам у злучэннях яшчэ аднаго вядомага кіраўніка паўстання 1863-64 гг. — Валерыя Урублеўскага. Назавіце імя і прозвішча.

  1. Зыгмунт Чаховіч
  2. Джузеппе Москати
  3. Джузэпэ Банольдзі

4. Колькі нумароў “Мужыцкай праўды” было выдадзена?

  1. 5
  2.  7 
  3. 12

5. Назавіце дакладную дату адной з найбуйнейшых бітваў падчас Паўстання 1863-64 гг. — бітвы пад Мілавідамі.

  1. 11 верасня 1863 года
  2. 22 траўня 1863 года
  3. 22 лютага 1864 года

6. Нарадзіўся на Берасцейшчыне. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. Адзін з галоўных кіраўнікоў паўстання 1863-64 гг. Быў прадстаўніком паўстанцкіх уладаў за мяжой. У кастрычніку 1863 г. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы ў варшаўскім рэвалюцыйным урадзе, стаўшы фактычна дыктатарам паўстання ў Польшчы. Назавіце імя і прозвішча.

  1. Рамуальд Траўгут
  2. Канстанцін Заслонаў
  3. Якуб Ясінскі

7. 5 чэрвеня 1863 г., на Вілейшчыне, на гэтым полі адбылася бітва паміж атрадам касінераў на чале з Густавам Чаховічам і расійскімі войскамі. Як у народзе называюць поле?

  1. Святое поле
  2. Сінія воды
  3. Біты лог

8. Пасярэдзіне гэтага балота, якое знаходзіцца ў Берштаўскай пушчы, на Гарадзеншчыне 22 красавіка 1863 г. паўстанцкі атрад Аляксандра Лянкевіча прыняў апошні бой з царскімі войскамі. Як называюць у народзе гэтае балота?

  1. Святое балота.
  2. Сівое балота
  3. Крывавае балота

9. Мянушка, якую атрымаў віленскі генерал-губернатар Мікалай Мураў’ёў за жорсткае падаўленне Паўстання 1863-64 гадоў.

  1.  "Жахлівы"
  2. "Вешальнік"
  3.  "Красно Солнышко"

10. Плошча ў Вільні, на якой 10 сакавіка 1864 г. расейскімі катамі быў павешаны Кастусь Каліноўскі.

  1. Кафедральная плошча
  2. Плошча Даўкантаса
  3. Лукішская плошча

 

Фота: архіў гурта DZIЕCIUKI

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі