Адказвай на пытанні і атрымоўвай прызы ад гурта "РСП"
21 лістапада ў “Разбітага сэрца пацана” адбудзецца сольны канцэрт у мінскім клубе "Пляцоўка хол". Гурт прэзентуе свой новы альбом "Пасрэдствам срэдств”, які з'явіўся на мінулым тыдні.
Прапануем адказаць на пытанні па тэкстах песень з новага альбома і выйграць прызы ад гурта. Першы, хто адкажа правільна на ўсе пытанні, атрымае два запрашальнікі на канцэнрт, другі — майку з лагатыпам гурта.
Дасылай свае правільныя адказы на адрас [email protected] з пазнакай “Конкурс РСП” да 19 лістапада ўключна. За дзень да канцэрта, 20 лістапада, мы аб’явім пераможцаў!
1. Чаму збегла з кватэры цётя Тамара?
- герою песні патэлефанавалі з падатковай
- у лірычнага героя не было больш чаго выпіць
- яна пайшла на працу ў школу тэхнічкай
- герой яе выгнаў
2. Што надыходзіць пасля лета на думку гурта?
- холад
- восень
- мароз
- спячка
3. Што зробіць герой песні, калі раптам будзе "вайна з Еўропай"?
- пойдзе ў войска
- здасцца
- збяжыць
- атрымае грамадзянства ЕС
4. У якой песні вакаліруе "гастарбайтар" з усходняй краіны?
- Outro
- Intro
- Агрэссар
- Я бы вдул
5. Куды "гастарбайтар" кліча дзяўчыну ў песні?
- замуж
- на мора
- пракаціцца
- на вячэру
6. Якой стравы, звыклай для беларуса, няма ў космасе:
- дранікаў
- хачапуры
- сасісак у тэсце
- піва
7. Якога "тамагочы" выхоўвае герой песні:
- дыназаўрыка
- коціка
- кураня
- вусеня