Адкрыццё "Чыжоўка-Арэны" зноў адкладаецца
Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька паабяцаў кіраўніку дзяржавы, што спартовы комплекс адчыніць дзверы 15 снежня.
Перад гэтым адкрыццё планавалася на 7 лістапада, але той даты паспелі прэзентаваць толькі "першы пускавы комплекс". Цяпер жа не паспелі і да 15 снежня, новая дата — "не раней за 25 снежня", паведамляе "Интерфакс-Запад".
Як вядома, будаўніцтва пляцоўкі, на якой пройдзе частка матчаў хакейнага чэмпіянату свету 2014 года, працягваецца з 2009 года. Яно суправаджаецца скандаламі, звязанымі з злоўжываннем адказных асобаў. У верасні сёлета была распачатая крымінальная справа.
Чыноўнікі цэлы год раскрадалі будматэрыялы з "Чыжоўка-Арэны"